Apr. 13th, 2005

audiart: (Default)
Агульнае ўражаньне - самае прыемнае. Таму пачну з пераліку таго, што не спадабалась, каб хутчэй з гэтым разьвязацца :)
Не спадабалася:
1. Пантаміма ў пачатку - не люблю клаунаду (ну, ці не разумею авангардны тэатр, каму як бліжэй :) ). Хаця чувакі на хадулях былі класныя.
2. Спіч Арлова.
3. Пафаснае маўчаньне ў залі пасьля лімерыка пра Пагоню і плясканьне далонямі пасьля любой узгадкі пра міліцыю - нават у верлібры Хадановіча, які быў зусім не пра тое.
Пра дрэннае скончылі :) Цяпер пра добрае. Найбольш спадабаліся:
1. Гурт "4 і 8". "Шляхта танцуе ламбаду - пад лапцямі дошкі рыпяць", "Блюз пачынаецца з літары "Б", гэта падцьвердзіць Mein Kampf". Файныя блюзы. І які ў хлопца галасіна! Хачу кружэлку, але гэтыя дурныя людзі запісалі пакуль толькі касэту.
2. Вера Бурлак. Яе вершы мне і раней падабаліся, але якая яна сама стылёвая дзяўчына! І расказ пра Малевіча быў цудоўны. Дарэчы, Кірыл Жыбуль-сола мне спадабаўся меньш. Але дуэт - гэта здорава!
3. Вальжына Морт. Незвычайна, але мне спадабалася. І тое, з якой злосьцю яна чытала першы верш, таксама.
4. Last, але безумоўна not least, сам Андрэй Хадановіч. Верлібры пад музыку, пераклады з Леанарда Коэна разам з Русяй - уражвае. І цёплае ўражаньне ад вечарыны ў агульным - гэта, безумоўна, яго заслуга.
Карацей, яшчэ раз віншаваньні спадару Хадановічу, яшчэ шмат-шмат новых кніг і, адпаведна, новых прэзентацый :-)

Profile

audiart: (Default)
audiart

July 2014

S M T W T F S
  12345
678910 1112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Feb. 27th, 2026 02:38 pm
Powered by Dreamwidth Studios