Да мураваных помнікаў - трывалых
прылад музычных, да стагоддзяў незлічоных
цярплівай працы над зямлёй, над вершам
ангельскім
Няхай прылічаць памяць гэтай абароны
астравоў
і памяць тых, на шэрых караблях -
на баявых, гандлёвых, рыбалоўных -
якія ўнёсак свой зрабілі у насьціл
з брытанскіх костак на падлозе мора
І тых, хто ў найнавейшай форме чалавечай
гульні са смерцю, біўся з цемрай у паветры
ды ў полымі
і тых, якія шляхам продкаў шлі
да Фландрыі і Францыі, ў паразе
непераможаных, у посьпеху трывалых,
ад прадзедаў адрозных толькі зброяй
таксама тых, каму дарогай славы сталі
завулкі й вуліцы Брытаніі:
хай скажуць мінулым і будучым пакаленьням
нашай мовы і нашай крыві, што мы занялі
нашы пазіцыі ў згодзе з загадамі.
( Арыгінал пад катам )
прылад музычных, да стагоддзяў незлічоных
цярплівай працы над зямлёй, над вершам
ангельскім
Няхай прылічаць памяць гэтай абароны
астравоў
і памяць тых, на шэрых караблях -
на баявых, гандлёвых, рыбалоўных -
якія ўнёсак свой зрабілі у насьціл
з брытанскіх костак на падлозе мора
І тых, хто ў найнавейшай форме чалавечай
гульні са смерцю, біўся з цемрай у паветры
ды ў полымі
і тых, якія шляхам продкаў шлі
да Фландрыі і Францыі, ў паразе
непераможаных, у посьпеху трывалых,
ад прадзедаў адрозных толькі зброяй
таксама тых, каму дарогай славы сталі
завулкі й вуліцы Брытаніі:
хай скажуць мінулым і будучым пакаленьням
нашай мовы і нашай крыві, што мы занялі
нашы пазіцыі ў згодзе з загадамі.
( Арыгінал пад катам )