Сядзелі мы ў цемры халоднаю парою,
Ля вогнишчаў грэючы сэрцы свае,
І чулі, як нехта далёка пяе
Аб Царстве, у якім былі ўсе нашы мроі.
Аб Царстве, што ў славе над Божай гарою
Узыдзе калісьці, як зорка на Ўсходзе,
Аб Царстве, што ў сіле і ў славе прыходзіць...